1639. Уніі ВКЛ з Каралеўствам польскім 1385 – 1569 гг.

Готовые дипломные работы. Бесплатно.Уніі Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам польскім 1385 – 1569 гг.

Готовая дипломная работа по Истории БеларусиОбъем работы: 78 стр.; Год: 2018; Язык: белорусский; Страна: Беларусь.

ЗМЕСТ
Тэрміналагічны слоўнік 4
РЭФЕРАТ 6
РЕФЕРАТ 7
Abstract 8
УВОДЗІНЫ 9
ГЛАВА 1. 11
ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ 11
1.1 Гістарыяграфія 11
1.2 Крыніцы 16
1.3 Метадалогія 19
ГЛАВА 2. 21
УНІІ ВКЛ І ПОЛЬШЧЫ Ў ПЕРЫЯД 1385 – 1430 ГГ. 21
2.1 Крэўская унія 1385 года 21
2.2 Віленска – Радамская ўнія 1401 года 32
2.3 Гарадзельская унія 1413 года 37
ГЛАВА 3. 42
УЗАЕМААДНОСІНЫ ВКЛ І ПОЛЬШЧЫ ВА ЎМОВАХ УНІЙ 1432–1499 ГГ. 42
3.1 Гродзенская унія 1432 года 42
3.2 Кракаўска–Віленская унія 1499 года 47
ГЛАВА 4. 51
УНІІ ВКЛ І ПОЛЬШЫ Ў ПЕРЫЯД 1501–1569 ГГ.: ПЕРАДУМОВЫ І ЗНАЧЭННЕ 51
4.1 Мельніцкая унія 1501 года 51
4.2 Люблінская унія 1569 года 56
ЗАКЛЮЧЭННЕ 72
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 74

УВОДЗІНЫ
Як Вялікае княства Літоўскае, так і Польшча згулялі вялікую ролю ў гісторыі сярэднявечнай Усходняй Еўропы. Гэтыя дзяржавы займалі асаблівае месца ў рэгіёне не толькі ў сілу свайго геапалітычнага размяшчэння, але і па прычыне суіснавання на сваёй тэрыторыі розных этнасаў, канфесій, палітычных інстытутаў, сацыяльных груп. Асаблівую цікавасць выклікаюць уніі, якія заключаліся паміж гэтымі дзяржавамі на працягу некалькіх стагоддзяў (ХIV — XVI ст.ст.).
Пытанне аб уніях ВКЛ і Польшчы неаднаразова разглядалася ў гістарычнай літаратуры. Гісторыкі, расійкія і польскія, даўно звярнулі ўвагу на гэтую праблему ў адносінах двух дяржаў і стараліся прасачыць, на колькі станоўчымі ці адмоўнымі былі наступствы уній для ВКЛ і Польшчы, а таксама для суседніх з імі дзяржаў.
Зразумела, што ацэнка вынікаў уній была далёка неаднастайная. Вывучэннем уній ВКЛ і Польшчы займаліся (і займаюцца) у асноўным беларускія, расійскія, польскія літоўскія, украінскія гісторыкі. Гэта значыць, навукоўцы тых краін, якіх ўмовы уній у большасці выпадкаў тычыліся непасрэдна. А самі даследаванні праводзіліся ў розны час: дасавецкі, савецкі, постсавецкі (калі ўзяць за аснову перыядызацыі час існавання СССР), г.зн. ва ўмовах розных палітычных рэжымаў і дзяржаўнага укладу. Што, несумненна, спрыяла з’яўленню неадназначнасці падыходаў да зместу, вынікаў і наступстваў уній ВКЛ і Польшчы ў навукоўцаў розных гістарычных школ. Да прыкладу, у той час, як шэраг буйных польскіх навукоўцаў-гісторыкаў некалькі перабольшваюць значэнне уній і зусім замоўчваюць пытанне пра адмоўны ўплыў Польшчы на ВКЛ, расійскія гісторыкі таксама далёка не заўсёды аб’ектыўныя ў сваіх ацэнках аб выніках уній, прыкметна перабольшвалі іх адмоўны ўплыў.
З іншага боку, ставячы пытанне аб уніях прадметам сваёй навуковай працы, гісторыкі больш занятыя вывучэннем вынікаў уній, а не тых міждзяржаўных і міжнародных умоў, якія папярэднічалі іх заключэнню [40, с. 605].
Акрамя таго, у гістарычнай і гісторыка–прававой літаратуры шырока вядома Люблінская унія 1569 г., у выніку якой была створана аб’яднаная дзяржава – Рэч Паспалітая. Значна меншая ўвага звяртаецца на уніі, якія папярэднічалі ёй: Крэўскую, Віленска–Радамскую, Гарадзельскую, Гродзенскую, Кракаўска–Віленскую, Мельніцкую.
Менавіта па адзначаным прычынам тэма «Уніі ВКЛ і Польшчы 1385–1569 гг.» і ў нашы дні з’яўляецца актуальнай.
Мэта дыпломнага даследавання — выявіць прычыны заключэння уній ВКЛ і Польшчы ў перыяд з 1385 да 1569 гг., вызначыць іх змест, вынікі і наступствы. Для дасягнення мэты варта паслядоўна вырашыць наступныя задачы:
1. Вывучыць гістарыяграфію і крыніцы.
2. Даследавать уніі ВКЛ і Польшы ў перыяд 1385 – 1430 гг.
3. Разгледзіць узаемаадносіны ВКЛ і Польшы ва ўмовах уній 1432–1499 гг.
4. Даследаваць уніі ВКЛ і Польшы ў перыяд 1501–1569 гг. Вызначыць іх перадумовы і значэнне.
Аб’ект даследавання: узаемаадносіны ВКЛ з іншымі дзяржавамі і яго палітычнае становішча ў перыяд з 1385 да 1569 гг.
Прадмет даследавання: уніі ВКЛ з Польшчай.
Храналагічнымі рамкамі даследавання з’яўляюцца канец XIV стагоддзя і сярэдзіна XVI стагоддзя. Такія рамкі абумоўлены не толькі заключэннем Крэўскай і Люблінскай уній, але таксама і іх наступствамі.
Тэарэтычнай асновай даследавання паслужылі працы айчынных і замежных гісторыкаў. Сярод якіх: Бардах Ю, Баравікоў, В., Шчарбакоў В.К., Кернажыцкi KI, Даўгяла Д.I., Грэкаў, І. Б., Грыгоніс Э.П., Грыцкевіч А., Гудавічус Э., Дзмітрачкоў П. Ф., Доўнар Т.І., Ігнаценка А. П., Сідарцоў А. П., Ігнатоўскі У.М., Лойка П. А., Любаўскі М. К., Касцюк М.П., Ісаенка У.Ф., Штыхаў Г.В., Пазднякоў В., Пяткевіч К., Пічэта У. І., Вішнеўскi А. Ф., Станкевіч А., Сатолін Я.А., Чаропка В., Черепнин Л. В., Юхо Я. А., Кутшэба C., Халецкi О., Прахаска А. і іншыя.
У дыпломнай працы былі выкарыстаны наступныя метады даследавання: гісторыка-параўнальны, гісторыка-сістэмны, гісторыка-генетычны, аналіз і сінтэз.
Пры падрыхтоўцы дыпломнай працы шырока выкарыстоўваліся дакументальныя і апавядальныя крыніцы, а таксама агульнатэарытычная і спецыяльная літаратура.
Структура і аб’ём дыпломнай працы абумоўлены мэтай і задачамі даследавання. Праца складаецца з уводзін, чатырох глаў, спісу выкарыстаных крыніц і літаратуры, дадатку. Поўны аб’ём дыпломнай працы 78 старонак. Бібліяграфічны спіс ўключае 56 пунктау.

ЗАКЛЮЧЭННЕ
14 жніўня 1385 года адбылася падзея, якая кардынальна змяніла расклад сіл ва Усходняй Еўропе ў канцы XIV ст. Вялікае Княства Літоўскае аб’ядналася з Каралеўствам Польскім. Заключэнне Крэўскай уніі стала тым фактарам, які кансалідаваў сілы кааліцыі супраць Тэўтонскага Ордэна. Але ў выніках Крэўскай уніі праяўляецца неадназначнасць. З аднаго боку ярка выражаны станоўчыя наступствы уніі. Перамога над ворагам, еўрапеізацыя ВКЛ, перайманне лепшага – гэта вялікія набыткі. Але існавалі і сур’ёзныя праблемы. Некаторыя з іх праявіліся на наступны год пасля заключэння Крэўскай уніі. Мяцяжы князёў былі падаўлены, але канфесійнае пытанне з гэтага часу ў ВКЛ абвастрылася. Яно не было вырашана да 1563 года, калі праваслаўныя і пратэстанты канчаткова былі ўраўнаваны ў правах з каталікамі. З часоў Крэўскай уніі амаль усім вялікім князям давядзецца лавіраваць паміж праваслаўнай і каталіцкай шляхтай. Сама Крэўская унія была толькі адна з уній ВКЛ і Польшчы. Але менавіта яе ўмовы прывялі да таго, што польскія гарнізоны былі ў гарадах ВКЛ. Гэтыя гарнізоны адыграюць важную ролю ў час дынастычнай вайны 1389 – 1392 гадоў.
Віленска – Радамская унія – гэта кампраміс, які быў выгадны абодвум бакам. Вялікае Княства Літоўскае, нягледзячы на ўмовы уніі, не страціла незалежнасці, а працягвала сваё развіццё пад кіраўніцтвам Вітаўта. Польская шляхта прызнала за шляхтай ВКЛ права ўдзелу ў выбарах караля Польшчы. Унію можна разглядаць як тактычны ход Вітаўта па мінімізацыі негатыўных наступстваў паражэння на Ворскле.
Гарадзельская унія была кампрамісам ва ўмовах цяжкай знешнепалітычнай сітуацыі, якая была нягледзячы на перамогу пад Грундвальдам, бо была магчымасць новага паходу аб’яднанага войска крыжакоў. Унія дазволіла кожнаму боку вырашыць свае знешнепалітычныя задачы. Вітаўт мог прэтэндаваць на каралеўскі трон у Польшчы, а Ягайла заставаўся вярхоўным кіраўніком зямель ВКЛ. Гарадзельская унія – гэта канчатковы удар па «рускаму» характару ўладкавання ВКЛ. Фактычна падцвярджаючы Крэўскі акт, Гарадзельская унія дазволіла ўмацаваць становішча ВКЛ, а не інкарпараваць яго ў склад Польшчы.
Перыяд міжусобнай вайны ўнутры ВКЛ стаў часам, калі ўплыў Польшчы стаў узмацняцца. Першапачатковая спрэчка за Валынь стала падставай да вайны. Апазіцыя Свідрыгайлы, якая ўзмацнілася ўнутры ВКЛ, правяла пераварот супраць яго, пасадзіўшы Жыгімонта на вялікакняскі трон. Гарадзельская унія 1413 года была падцверджана Гродзенскай дамовай ад 15 кастрычніка 1432 года, але далейшае развіццё падзей прывяло да ўскладнення палітычнай сітуацыі ў ВКЛ. Жыгімонт пад канец кіравання не быў поўнасцю лаяльным Польшчы, а ўнутры краіны супраць яго была апазіцыя, якая ажыццявіла змову і забіла Жыгімонта. Так адна з версій прычыны забойства Жыгімонта – гэта пагаршэнне адносін з Польшчай.
Адносіны ВКЛ і Польшчы ў канцы XV ст. не былі пазбаўлены супярэчнасцей. Асноўнай прычынай збліжэння ВКЛ і Польшчы, а таксама значных саступак і падатлівасці польскай дыпламатыі была цвёрдая пазіцыя паноў–рады ВКЛ, а таксама знешняя небяспека, асабліва на паўднёвым кірунку. У той жа час, існаванне асобных манархаў скасавала персанальную унію і на некаторы час умацавала знешнепалітычнае становішча ВКЛ.
Ацэньваючы перыяд канца XV – пачатку XVI стст. ва ўзаемаадносінах Польшчы і ВКЛ можна зрабіць выснову аб працягу спробаў Польшчы падпарадкаваць ВКЛ. Нават існаванне супольнага манарха не дазваляла гарантаваць незалежнасць ВКЛ, ад Польшчы. У такіх абставінах узрасла роля органа паноў–рады, які адстойваў інтарэсы магнатаў ВКЛ. Іх інтарэсы аказаліся завязаны на захаванні незалежнасці ВКЛ. Нельга не адзначыць і тое, што адноснае ўзмацненне пазіцый ВКЛ было звязана з паразай Польшчы ў вайне з Турцыяй. Але далейшае аслабленне ВКЛ ў ходзе вайне з Масквой 1500–1503 гг. прывяло да заключэння Мельніцкай уніі ў 1501 годзе, аднак вяртання да становішча 1432 года не адбылося зноў такі дзякуючы пазіцыі магнатэрыі ВКЛ. У 1505 годзе Мельніцкі акт быў канчаткова скасаваны. Такім чынам, адносіны ВКЛ і Польшчы ў гэты перыяд былі заснаваны на уніі, а пасля таго як Аляксандр у 1501 годзе стаў каралём Польшчы, яна набыла дынастычны характар, але само па сабе існаванне уніі не прывяло да страты незалежнасці ВКЛ. У той жа час, адбылося далейшае збліжэнне ВКЛ і Польшчы, якое стала падмуркам для Люблінскай уніі.
Люблiнская унiя па сваiх умовах iстотна адрознiвалася ад тых, якiя былi падпiсаны раней, i iх рэалiзацыя магла б сапраўды прывесцi да лiквiдацыi ВКЛ, злiцця яго з Польшчай. Аднак гэтага не адбылося, ВКЛ усё ж захавала пэўную аўтаномiю, а Рэч Паспалiтая пераўтварылася, па сутнасцi, у федэратыўную дзяржаву. Прычым за захаванне гэтай аўтаномii, дзяржаўнасцi ВКЛ выступалi не толькi магнаты, але i шляхта, якая дабiвалася аб`яднання з Польшчай. І пасля ўтварэння Рэчы Паспалiтай у ВКЛ працягвалi дзейнiчаць адмiнастрацыйна–дзяржаўныя органы, ранейшае заканадаўства, судовая сiстэма, захавалiся i яго ўзброеныя сiлы, рэгулярна збiралiся таксама i агульнадзяржаўныя сеймы, а ў пачатку 80–х гадоў быў створаны i стаў дзейнiчаць Галоўны трыбунал Вялiкага Княства – вышэйшы судовы орган дзяржавы.
Як бачым, з канца XIV — па другую палову XVI стагоддзя неаднаразова прадпрымаліся спробы заключэння паўнавартаснай уніі паміж ВКЛ і Польшчай. Неабходнасць збліжэння дзяржаў была абумоўлена, у большасці выпадкаў, унутрыпалітычнымі і (або) знешнепалітычнымі фактарамі, часта, непасрэдна звязанымі з далейшым фізічным існаваннем адной або другой дзяржавы (альбо абодвух адначасова). Звычайна, умовы заключаных уній пераставалі выконвацца, як толькі палітычнае кіраўніцтва дасягала сваіх унутрыдзяржаўных і (або) знешнепалітычных мэтаў. Люблiнская унiя падвяла вынік збліжэнню дзяржаў, стварыўшы рэчы Паспалiтаю, але пакінула некаторую аўтаномію для ВКЛ у яе складзе.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ І ЛІТАРАТУРЫ
1. Акт Крэўскай уніі 1385 года // Гісторыя дзяржавы i права Беларусi ў дакументах i матэрыялах (са старажытных гадоў да нашых дзён) Вішнеўскi А. Ф., Юхо А. Я.– Мн.,1998. – С. 34 – 35.
2. Бардах, Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. / Ю. Бардах; пер. М. Раманоўскага, А. Істоміна; прадм. Г. Сагановіча. – Мінск : часоп. “Беларускі гістарычны агляд”, 2002. – 459 с.
3. Вішнеўскі, А.Ф. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі // Гісторыя і сучаснасць: беларуская дзяржаўнасць ва ўсходнееўрапейскім цывілізацыйным кантэксце: зборнік навуковых прац, прысвечаных 90–годдзю з дня нараджэння прафесара І. А. Юхо. – Мінск, 2012. – С.225 – 232.
4. Вішнеўскі, А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах (Са старажытных часоў да нашых дзён): вучэб. дапаможнік / А. Ф. Вішнеўскі, Я. А. Юхо; пад агул. рэд. А. Ф. Вішнеўскага. – 2-е выд., дап. – Мінск: Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь, 2003. – 320 с.
5. Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. У 4 т. Т. 1: IX – XVIII стст. / склад. В. К. Шчарбакоў, К. І. Кернажыцкі, Д. І. Даўгяла. – Мінск : выд. АН БССР, 1936. – 638 с.
6. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2000–2005. – Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]. – 2008. – 688 с.
7. Грыцкевіч А. Крэўская унія 1385 // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2 : Кадэцкі корпус – Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) i інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – 2–е выд. – Мінск: БелЭн, 2007. –792 с. – С. 159.
8. Грыцкевіч А. Люблінская унія // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2 : Кадэцкі корпус – Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) i інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – 2–е выд. – Мінск: БелЭн, 2007. –792 с. – С. 227.
9. Грыцкевіч А. Мельніцкая унія // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2 : Кадэцкі корпус – Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) i інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – 2–е выд. – Мінск: БелЭн, 2007. –792 с. – С.285.
10. Дзмітрачкоў П. Ф. Беларусь у складзе Вялікага Княства Літоўскага. У 2 ч. Ч 2: Другая палова ХІІІ – першая палова XVII стст. / П.Ф. Дзмітрачкоў – Магілёў, 1997. – 118 с.
11. Дзмітрачкоў П. Ф. Беларусь у складзе Вялікага Княства Літоўскага. У 2 ч. Ч 1: Другая палова ХІІІ – першая палова XVII стст. / П.Ф. Дзмітрачкоў – Магілёў, 1996. – 69 с.
12. Доўнар, Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / Т. І. Доўнар. – 2–е выд. – Мінск: Амалфея, 2008. – 400 с.
13. Доўнар – Запольскі, М.В. Гісторыя Беларусі / М. В. Доўнар–Запольскі. – Мінск: ― Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. – 510с.
14. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі / У.М. Ігнатоўскі; пад рэд. У.М. Ермаловіча. – 5-е выданне – Мн., 1991. – 188 с.
15. “Летапіс вялікіх князёў літоўскіх” / Прадмова, пер. са ст.-бел. мовы і камент. В. А. Чамярыцкага // Спадчына. 1991. №2. С. 61 – 63.
16. Лойка, П. А. Незалежнасць пасля Любліна, або магнацка–шляхецкая «беларусізацыя» / П. А. Лойка // Спадчына. – 1991. – № 5. – С. 11–19.
17. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 ч. Ч. 1 / М. П. Касцюк, У. Ф. Іса- енка, Г. В. Штыхаў [і інш.]. – Мінск : Беларусь, 1994. – 527 с.
18. Пазднякоў В. Гарадзенска–Троцкая унія 1432–33 // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1 : Абаленскі – Кадэнцыя / Рэдкал. : Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) i інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – 2–е выд. – Мінск : БелЭн, 2007. – 688 с. – С. 496—497.
19. Пазднякоў, В. Віленска–Радамская унія // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1 : Абаленскі – Кадэнцыя / Рэдкал. : Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) i інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – 2–е выд. – Мінск : БелЭн, 2007. – 688 с. – С. 410.
20. Прывілей Ягайлы 20 лютага 1387 года // Гісторыя дзяржавы i права Беларусi ў дакументах i матэрыялах (са старажытных гадоў да нашых дзён) Вішнеўскi А. Ф., Юхо А. Я.– Мн., 1998. – С. 40– 42.
21. Станкевіч, А. Вітаўт Вялікі і беларусы // Спадчына. 1990. №4. С.15–21.
22. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. / пер. на бел. мову А. С. Шагун. — Мн.: Беларусь, 2005. — 207 с.
23. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года / Т.І. Доўнар, У. М. Сатолін, Я.А. Юхо; рэдкал. Т.І. Доўнар [і інш.]. – Мінск: Тэсей, 2003. – 352 с.
24. Чаропка, В. «Братэрская любоў» // Беларуская мінуўшчына. 1995, № 1. – С. 3 – 8.
25. Чаропка В. Люблінская унія // Беларуская мінуўшчына. 1995. – № 2. – С. 31– 36.
26. Шкалёнак М. Леў Сапега. // Спадчына. 1991. № 1. С. 61–67.
27. Юхо, Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбн. дапам. / Я. А. Юхо. — Мінск: РІВШ БДУ, 2000. — 352 с.
28. Юхо, Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я. А. Юхо. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 269 с.
29. Юхо, Я. А. Крыніцы беларуска-літоўскага права / Я. А. Юхо; рэд. Т. Ф. Есіпенка. – Мінск : Беларусь, 1991. – 238 с
30. Юхо, Я. Гарадзельская унія 1413 // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1 : Абаленскі – Кадэнцыя / Рэдкал. : Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) i інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – 2–е выд. – Мінск : БелЭн, 2007. – 688 с. – С. 496.
31. Греков, И. Б. Очерки по истории международных отношений Восточной Европы XIV—XVI вв. / И. Б. Греков. – Москва, 1963. – 357 с.
32. Григонис, Э. П. Унии Польши и Литвы (1385–1569) // Юридическая наука и юридическое образование: сборник научных трудов, посвященный 55–летию профессора Э. П. Григониса. 2017. С. 19–25.
33. Гудавичюс, Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года / Э. Гудавичюс. – Москва: Фонд имени И. Д. Сытина, 2005. – 686 с.
34. Игнатенко, А. П., Сидорцов А. П. Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. / А. П. Игнатенко, В. Н. Сидорцов. – Минск: БГУ им. В. И. Ленина 1977. – 469 с.
35. Крючек, П. С. Проблема Великого Княжества Литовского в историографии второй половины ХІХ – начала ХХ века / Крючек П.С. // Труды БГТУ. №5: История, философия, филология. 2012. № 5. С. 27–30.
36. Любавский, М. К. Очерк истории Литовско–Русского государства до Люблинской унии включительно / М. К. Любавский.– Москва: Московская художественная печатня, 1915. – 414 с.
37. Петкевич, К. Люблинская уния как источник многовекового польско–российского конфликта в свете польской историографии / Петкевич К. // История и современность. 2014. № 2. С. 73–81.
38. Пичета, В. И. Белоруссия и Литва XV – XVI вв.: исследования по истории социально–экономического, политического и культурного развития. / В. И. Пичета — Москва: Изд. АН СССР, 1961. — 815 с. ( )
39. Пичета, В.И. Литовско–польские унии и отношение к ним литовско–русской шляхты // Сборник статей, посвященных В. О. Ключевскому его учениками, друзьями и почитателями ко дню тридцатилетия профессорской деятельности в Московском университете. М., 1909. – C. 605 – 631.
40. Пичета, В. И. Польшча на путях к колонизации Украины и Белоруссии: Люблинская уния и её политические последствия. / В. И. Пичета – ИЗ, 1940 г., т. 7, с. 59 – 90.
41. Черепнин, Л. В. Русские феодальные архивы XIV – XVвв. / Л.В. Черепнин. – Ч. 1.– Москва–Ленинград: Издательство Академии наук СССР, 1948. – 473 с.
42. Дневник Люблинского сейма 1569 года: Соединение Великого княжества Литовского с Королевством Польским. — СПб.: Печатня В. Головина, 1869. — 780 с.
43. Янушкевіч A. Унія з Каронай ва ўнутранай палітыцы ВКЛ перад Люблінскім соймам 1569 г. //Беларускі гістарычны агляд. Т. 10, сш. 1-2(18-19). 2003.
44. Довнар-Запольский М.В. Польско-литовская уния на сеймах до 1569 года. Исторический очерк. / М. В. Довнар- Запольскій. – Москва, 1897.
45. Halecki O. Przyłączenie Podlasia, Wołynia i Kijowszczyzny do Korony w roku 1569. Kraków: Nakładem Akademii Umiejętności, 1915. – 245 s.
46. Rachuba A. Historia Litwy // Rachuba A., Kiaupienė J., Kiaupa Z. Historia Litwy. Dwugłos polsko-litewski. Warszawa: DiG, 2008. S. 87 – 90.
47. Rachuba A. Wielkie Księstwo Litewskie w systemie parlamentarnym Rzeczypospolitej w latach 1569-1763. Warszawa, 2002. – 376 s.
48. Akta unji Polski z Litwą, 1385–1791 / Wydali: Kutrzeba Stanisław, Semkowicz Władysław. Polska Akademia Umiejętności; Towarzystwo naukowe warszawskie. – Kraków, 1932. – 633 s.
49. Halecki O. Sejm obozowy szlachty litewskiej pod Witebskiem 1562 r. i jego petycja o unię z Polską (Przyczynek do dziejów parlamentaryzmu litewskiego i genezy unii lubelskiej) // Przegląd Historyczny. 1914. T.18, z.3. S. 320-352
50. Halecki O. Dzieje Unii Jaggiellońskiej [Электронный ресурс]. T. I. W wiekach średnich. Kraków, 1919. URL: http://www.wbc.poznan.pl /dlibra/doccontent?id=129247 (дата обращения: 28.03.2018).
51. Jana Długosza Roczniki czyli Kroniki sławnego Królestwa Polskiego. Księga 11 і 12 (1434 – 1444) / [red. i wstępem opatrzył Jan Dąbrowski; tekst łac. ustaliła i przedm. zaopatrzyła Wanda Semkowicz–Zarembina; koment. do tekstu pol. oprac. Krystyna Pieradzka i Bożena Modelska–Strzelecka; na jęz. pol. przeł. Stanisław Gawęda et al.; tekst pol. przejrzał Marian Plezia]. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. — 488 s.
52. Jana Długosza Roczniki czyli Kroniki sławnego Królestwa Polskiego. Księga 12 (1445 – 1461) / [red. i wstępem opatrzył Jan Dąbrowski; tekst łac. ustaliła i przedm. zaopatrzyła Wanda Semkowicz–Zarembina; koment. do tekstu pol. oprac. Krystyna Pieradzka i Bożena Modelska–Strzelecka; na jęz. pol. przeł. Stanisław Gawęda et al.; tekst pol. przejrzał Marian Plezia]. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. — 488 s.
53. Jana Długosza Roczniki czyli Kroniki sławnego Królestwa Polskiego. Księga 12 (1462 – 1480) / [red. i wstępem opatrzył Jan Dąbrowski; tekst łac. ustaliła i przedm. zaopatrzyła Wanda Semkowicz–Zarembina; koment. do tekstu pol. oprac. Krystyna Pieradzka i Bożena Modelska–Strzelecka; na jęz. pol. przeł. Stanisław Gawęda et al.; tekst pol. przejrzał Marian Plezia]. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. — 488 s.
54. Kutrzeba S. Unia Polski z Litwą // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. Warszawa; Lublin; Łódź; Kraków: Nakład Gebethnera i Wolffa, 1914. S. 504-514.
55. Papée F. Polska i Litwa na przełomie wieków średnich T. 1, Ostatnie dwunastolecie Kazimierza Jagiellończyka. — Kraków: Akademia Umiejętności, 1914. — 405 s.
56. Любавский, М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно / М. К. Любавский; подгот. к печати Д. В. Карев; авт. вступ. ст. Д. В. Карев. — Минск : Беларус. навука, 2012. — 397 с.


Сказать спасибо:

Вам понравиться